<?xml version="1.0" encoding="UTF-8"?><song><author>TESAURUS</author>
<hymn_number>6576</hymn_number>
<lyrics>[V1]
 Маска
 Слова: Ж.Бранавiцкая, В.Козел
 Музыка: М.Пташнiкаў, А.Крышчановіч

[V2]
 Надмагільле зыркае бляскам -
 Ухваляецца бляск народам.
 Бог адчуе хцівую маску,
 Хто душою - з пачварным збродам.

[V3]
 Агароджы мармур пампезны
 Не схавае душонкі няшчырай.
 Усё адно, зважай, зглыне бездань,
 Хто хлусьлівым адпрывіўся ў вырай.

[V4]
 Прыпеў:
 Будзь сабой, калі нават ня проста
 Скінуць маску вечнага страху.
 Сэнс жыцьця - не ў хаваньні каросты,
 А ў душы дапільнованым паху.

[V5]
 Гэта нас задавольвае шыльда,
 Але Госпаду сутнасьць патрэбна.
 Пад фіранкай хлусьні не схаваеш
 Крывадушша ўчынкаў ганебных.

[V6]
 З надмагільля ськіне Ён вэлюм,
 Што бянтэжыў так зрок народа,
 І ў сьмяротнай сваёй пасьцелі
 Не схаваеш душонку зброда.</lyrics>
<title>Маска</title>
</song>